Канстытуцыя Эстонскай рэспублікі (1920)
Канстыту́цыя Эсто́нскай рэспу́блікі 1920 года — першая канстытуцыя Эстонскай рэспублікі, прынятая Эстонскім устаноўчым сходам 15 чэрвеня 1920. Набыла моц 21 снежня таго ж года.
Гэтая канстытуцыя — адзіная, якая была прынятая не на рэферэндуме, у адрозненне ад пазнейшых канстытуцый 1934 і 1938 гадоў.
Канстытуцыя ўвасобіла ідэі Русо пра нацыянальны суверэнітэт. Адной з яе істотных адметнасцей было прызнанне фундаментальных правоў асобы. Улада была падзеленая на судовую, выканаўчую і заканадаўчую ў адпаведнасці з прынцыпамі Мантэск’ё. Канстытуцыя надавала пашыраныя магчымасці грамадзянскім ініцыятывам і волевыяўленню. Кіраўніком дзяржавы з’яўляўся старшыня ўрада. Аднак аднапалатны парламент меў надзвычайныя паўнамоцтвы над выканаўчай і судовай галінамі, што прывяло нестабільнасці і частых адставак урада.